Спорт > Соревнования

2054

Свята спорту ў Рэчыцкім раёне. Заходскае «Рысарджымента», альбо ІІІ Адкрыты фестываль бегу «Заходскі круг»

 +

Кастрычніцкім цёплым дзяньком у аграгарадку Заходы трэці раз адбыўся адкрыты фестываль бегу «Заходскі круг», арганізатары якога – пасялковы Савет і Заходскі яслі-сад–базавая школа пры падтрымцы КСУП «Камсамольск» (кіраўнік А. М. Ільянаў) і іншых арганізацый раёна. Мэта гэтага мерапрыемства – прапаганда здаровага ладу жыцця сярод дзяцей і дарослых, прыцягненне людзей рознага ўзросту да заняткаў фізічнай культурай і бегам.

Акрамя гэтага перад нашай навучальнай установай стаялі задачы зрабіць разнабаковымі формы і змест мерапрыемстваў у шосты школьны дзень, палепшыць практычнае міжведамаснае ўзаемадзеянне суб’ектаў прафілактыкі, нагляднасці супрацьпраўных дзеянняў непаўналетніх, пашырыць магчымасці паказу станоўчых прыкладаў фізічнай актыўнасці спартсменаў-аматараў, падтрымкі сям’і і сямейнага дабрабыту.

Фестываль адбыўся з пашырэннем геаграфіі яго ўдзельнікаў, сярод якіх былі прадстаўнікі не толькі мясцовых навучэнцаў і жыхароў, а і з Рэчыцы, Мазыра, нават з Мінска.

Дабразычлівая атмасфера гэтай падзеі, масавасць гледачоў і ўдзельнікаў уплывае на яго працяг і адраджэнне былых традыцый Заходаў як вёскі, дзе добра працавалі і добра адпачывалі ў мінулым.

Заходскае «Рысарджымента» – гэта Заходскае Адраджэнне. На маю думку, праз зусім кароткі час людзі вернуцца да жыцця ў веску.

Фестываль бегу – гэта дыстанцыі ад 60 м да 10 500 м (Заходская дзясятка з гакам), дыстанцыі для ўсіх узростаў.

Праіграўшых сярод удзельнікаў не было, а пераможцамі сталі:

Маргарыта Сомава, Цімафей Несцярук – дыстанцыя 60 м;

Анастасія Шафарэнка, Уладзіслаў Яленіч – дыстанцыя 100 м;

Вераніка Салавей, Надзея Яўмененка, Максім Пракапенка – дыстанцыя 400 м;

Аляксей Юдзенка, Вераніка Салавей, Пётр Жалязінскі – дыстанцыя 2 100 м (круг);

Вольга Рэзкая, Аляксандр Свіцянкоў – дыстанцыя 10 500 м.

Прызёрам фестывалю ўручаны дыпломы, прызы, а пераможцам – і медалі. Сярод прызоў былі певень і каза.

У праграме фестывалю значнае месца было адведзена чай-паўзе з выпечкай.

Спадзяюся, што гэта мерапрыемства ў будучым вырасце ў маштаб раённага фэсту. Ёсць у нас ужо і задумкі на будучыню: пачынаем падрыхтоўку да наступнага, чацвёртага фестывалю.

Выражаю падзяку ўсім людзям, якія мелі да гэтага фестывалю дачыненне, і запрашаю ўсіх прыняць удзел у наступным.

Читайте dneprovec.by «Вконтакте» → vk.com/rnewscity Читайте dneprovec.by в «Одноклассниках» → ok.ru/rcity