Здоровье и красота > Речица - здоровый город!

4040

У Рэчыцкім раёне адбыўся фестываль бегу «Заходскі круг»

 +

У рамках шостага школьнага дня ў аг. Заходы адбыўся Першы адкрыты фестываль бегу «Заходскі круг», ініцыятарам якога з’явілася дзяржаўная ўстанова адукацыі «Заходскі яслі-сад – базавая школа Рэчыцкага раёна» пры цесным узаемадзеянні з Сельскім саветам на чале са старшынёй Наталляй Лісоўскай.

Мэты фестывалю: прапаганда ЗЛЖ, прыцягненне бацькоў, дзяцей, людзей усіх узроставых катэгорый да заняткаў фізічнай культурай і бегам як найбольш даступным відам спорту.

Адкрыццё фестывалю адбылося на пляцоўцы каля Сельскага савета. З уступным словам да ўдзельнікаў і жыхароў вёскі выступілі Аляксандр Тарасенка, дырэктар установы адукацыі, і Наталля Лісоўская, старшыня Сельскага савета, якія пажадалі ўсім добрага настрою, перамог і актыўнага ўдзелу ў мерапрыемстве.

Першая дыстанцыя на 60 метраў была заліковай для дашкольнікаў. Пераможцам стала Марыя Картаева.

На дыстанцыі 100 метраў спаборнічалі вучні 1–4 класаў. Сярод дзяўчынак перамагла Вераніка Салавей, сярод хлопчыкаў – Мікіта Лісіменка.

Дыстанцыя на 400 метраў была заліковай для вучняў 6–11 класаў і дарослых. На ёй перамаглі Алеся Карака і Даніла Токараў.

Першая сур’ёзная дыстанцыя – 1 Заходскі круг, адлегласць якога складае 2 060 метраў. Удзельнікам на гэтай дыстанцыі было ад 14 гадоў і вышэй. Пераможцы: Алеся Карака і Мікалай Юніцкі.

Вяршыняй фестывальнага бегу па вуліцах аг. Заходы стала дыстанцыя 10 300 м, пераадольвалі якую прадстаўнікі Рэчыцкага клуба аматараў бегу «Расінка», сярод іх быў ужо вядомы нам сверхмарафонец Юрый Чарнашэй, які і стаў пераможцам. Сярод прадстаўніц жаночага полу перамагла Вольга Кастрама.

Гэта дыстанцыя скарылася таксама і самаму старэйшаму ўдзельніку фестывалю – 82-гадоваму Івану Мажэеву.

Добрая, шчырая атмасфера прысутнічала на працягу ўсяго часу правядзення мерапрыемства. Фінальнай кропкай фестывалю стала ўзнагароджанне пераможцаў.

Выражаем словы падзякі спонсарам фестывалю: КСУП «Камсамольск», раённаму камітэту ГА БРСМ, а таксама членам апякунскага савета нашай установы адукацыі.

У наступным годзе, на ІІ фестывалі, чакаем новых удзельнікаў і пераможцаў.

Читайте dneprovec.by «Вконтакте» → vk.com/rnewscity Читайте dneprovec.by в «Одноклассниках» → ok.ru/rcity

Чтобы написать комментарий, войдите, используя социальные сети