Службы информируют

894

У школах Рэчыцкага раёна ратавальнікі правоздяць акцыю “У цэнтры ўвагі – дзеці”

 +

Прафілактычная акцыя МНС “У цэнтры ўвагі – дзеці” паспяхова праходзіць у Рэчыцкім раёне. У рамках яе другога этапа ратавальнікі наведвалі рэчыцкія школы.

Першы раз яны прыйшлі ва ўстановы адукацыі 1 верасня. Прыйшлі, каб паўдзельнічаць у школьных лінейках. І гэты візіт не стаў апошнім. Сустрэчы з дзецьмі, дэманстрацыя ім навучальных фільмаў, раздача нагляднай агітацыі – вось наступныя стадыі працы ратавальнікаў у школах. Свайго роду квінтэсэнцыяй гэтага навучальнага працэсу сталі агульнашкольныя эвакуацыі. Наколькі добра навучэнцы засвоілі словы ратавальнікаў? Ці змогуць прымяніць атрыманыя веды на практыцы? Наколькі добра ведаюць свае абавязкі настаўнікі? Эвакуацыя павінна даць адказы на ўсе гэтыя пытанні. Не забытыя і бацькі вучняў: ратавальнікі абавязкова прымаюць удзел у бацькоўскіх сходах.

Другі этап акцыі “У цэнтры ўвагі – дзеці” прайшоў у 40 навучальных установах Рэчыцы і раёна. Наперадзе ратавальнікаў чакаюць выхаванцы дзіцячых садкоў.

Читайте dneprovec.by «Вконтакте» → vk.com/rnewscity Читайте dneprovec.by в «Одноклассниках» → ok.ru/rcity

Чтобы написать комментарий, войдите, используя социальные сети