Службы информируют

2397

Рэчыцкія ратавальнікі наведалі дзіцячыя садкі, каб расказаць малышам пра бяспеку

 +

У раёне завершылася прафілактычная акцыя МНС “У цэнтры ўвагі – дзеці”. На трэцім яе завяршальным этапе ратавальнікі наведвалі рэчыцкія дзіцячыя садкі.

Усяго іх у раёне 40. Дзеці, якія ў іх ходзяць, заўсёды з нецярпеннем чакаюць ратавальнікаў. Гэта і нядзіўна, бо працаўнікі МНС прыходзяць да хлопчыкаў і дзяўчынак не з пустымі рукамі. За правільныя адказы на пытанні, якія тычацца бяспекі, дзеці заўсёды атрымліваюць падарункі. А яшчэ яны прымаюць участь у гульнях, віктарынах, глядзяць упадабаныя многім мультфільмы “Цудоўная кніга”.

Ёсць яшчэ адно заданне, якое выконваюць дзеці – гэта вучэбная эвакуацыя. Хлопчыкам і дзяўчынкам трэба як мага хутчэй апрануцца, пакінуць групу і выйсці на вуліцу. Самыя маленькія яшчэ не разумеюць, навошта трэба зачыняць носікі і раток, і учапіўшыся за плячо суседа кудысьці ісці. Але убачыўшы, што шлях ляжыць на вуліцу, дзе па-ранейшаму свеціць цёплае сонейка, хутка супакойваюцца і з радасцю выбягаюць ва двор. Дзеці са старэйшых груп, для якіх вучэбная эвакуацыя ўжо не ў навіну, спакойна і без усялякага хвалявання крочаць за сваімі выхавацелямі.

Мэта акцыі дасягнута: адны дзеці даведаліся пра нешта новае, іншыя замацавалі раней атрыманыя веды і навыкі. Будзем спадзявацца, што цяпер, ведаючы як прадухіліць пажар ці іншую бяду, іх жыццё стане бяспечней. Але калі бяда ўсё ж адбудзецца, яны будуць ведаць як з яе выйсці.

Читайте dneprovec.by «Вконтакте» → vk.com/rnewscity Читайте dneprovec.by в «Одноклассниках» → ok.ru/rcity

Чтобы написать комментарий, войдите, используя социальные сети