Рэчыцкія ратавальнікі наведалі дзіцячыя садкі, каб расказаць малышам пра бяспеку
Источник: Dneprovec.by Фото: МЧС Речицкого района
У раёне завершылася прафілактычная акцыя МНС “У цэнтры ўвагі – дзеці”. На трэцім яе завяршальным этапе ратавальнікі наведвалі рэчыцкія дзіцячыя садкі.
Ёсць яшчэ адно заданне, якое выконваюць дзеці – гэта вучэбная эвакуацыя. Хлопчыкам і дзяўчынкам трэба як мага хутчэй апрануцца, пакінуць групу і выйсці на вуліцу. Самыя маленькія яшчэ не разумеюць, навошта трэба зачыняць носікі і раток, і учапіўшыся за плячо суседа кудысьці ісці. Але убачыўшы, што шлях ляжыць на вуліцу, дзе па-ранейшаму свеціць цёплае сонейка, хутка супакойваюцца і з радасцю выбягаюць ва двор. Дзеці са старэйшых груп, для якіх вучэбная эвакуацыя ўжо не ў навіну, спакойна і без усялякага хвалявання крочаць за сваімі выхавацелямі.
Мэта акцыі дасягнута: адны дзеці даведаліся пра нешта новае, іншыя замацавалі раней атрыманыя веды і навыкі. Будзем спадзявацца, што цяпер, ведаючы як прадухіліць пажар ці іншую бяду, іх жыццё стане бяспечней. Але калі бяда ўсё ж адбудзецца, яны будуць ведаць як з яе выйсці.