Акцыя «Канікулы без дыму і агню" ў Рэчыцкім раёне
Источник: МЧС Фото: МЧС
У летні перыяд значна ўзрастае рызыка ўзнікнення пажараў па прычыне дзіцячага свавольства з агнём, а таксама гібелі дзяцей на вадаёмах.
Для папярэджання падобных сітуацый, недапушчэння гібелі і траўматызму, а таксама правядзення адукацыйна-выхаваўчай работы ў галіне бяспекі жыццядзейнасці з падрастаючым пакаленнем праходзіць прафілактычная акцыя «Канікулы без дыму і агню".
Ратавальнікі Рэчыцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі ў дзіцячых дашкольных установах прафілактычныя гутаркі, правялі віктарыны па АБЖ.
У ходзе сустрэч работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях абмяркоўваюць з дзецьмі тэматычныя сітуацыйныя задачы, праводзяць прэзентацыю часопіса «Юный спасатель», распавядаюць сітуацыі з рэальнага жыцця і нагадваюць алгарытмы паводзін пры ўзнікненні небяспекі, распаўсюджваюць навучальную наглядна-выяўленчую прадукцыю. Не застаюцца без увагі і дарослыя - з імі праводзяцца інструктажы і гутаркі.