Общество > Нам пишут

3892

Пішуць жыхары Рэчыцкага раёна. Цудоўнае кафэ

 +

Некалькі дзён таму мяне запрасілі на юбілейную вечарыну ў кафэ «Максім». Тым, каму даводзіцца ехаць у напрамку Гомель – Рэчыца, знаёмы драўляны будынак з паркоўкай для машын. Ён знаходзіцца перад мастом праз раку Днепр у лясным масіве.

Увесну тут на палянах квітнеюць ландышы. Ды і гаспадары дбаюць аб прывабнасці свайго месца працы, высаджваюць яркія кветкі. Гэта аб’ект прыдарожнага сэрвісу. Побач размяшчаецца летняя тэраса пад навесам. Тут працуе дружны калектыў пад кіраўніцтвам Ірыны Уладзіміраўны і Максіма Сяргеевіча Кавалёвых.

Я даведалася, што ў верасні споўніцца 15 гадоў, як працуе цудоўнае кафэ «Максім», дзе можна адпачыць, адсвяткаваць нешта ў коле сваіх сяброў.

Хацелася б унесці прапанову адміністрацыі. Даволі часта тут бываюць бацькі з малымі дзецьмі, а высокіх дзіцячых крэселак няма. Нядрэнна было б арганізаваць дзіцячы куток са столікам, дзе дзеці маглі б памаляваць, скласці канструктар, пакуль дарослыя адпачываюць.

Я з задавальненнем правяла свой вольны час у гэтым месцы. Дзякуй вялікі калектыву за прыемны адпачынак!

Ніна Трошка, в. Жмураўка

Читайте dneprovec.by «Вконтакте» → vk.com/rnewscity Читайте dneprovec.by в «Одноклассниках» → ok.ru/rcity

Чтобы написать комментарий, войдите, используя социальные сети