13/06/2020

Пішуць жыхары Рэчыцкага раёна. Адкуль пайшла назва вёскі Рабуса?

Прачытала ў «Дняпроўцы» артыкул Рамана Катлярова пра Рабусу, дзе расказвалася пра шчырых, цудоўных працаўнікоў – жыхароў гэтай вёскі.

Прачытала ў «Дняпроўцы» артыкул Рамана Катлярова пра Рабусу, дзе расказвалася пра шчырых, цудоўных працаўнікоў – жыхароў гэтай вёскі.

У мяне ўзнікла пытанне: чаму вёска мае такую назву? Пачала весці пошукі ў інтэрнэце, але нічога ў Вікіпедыі не знайшла. Тады стала ўчытвацца ў абалонку слова, яго значэнне. Слоўнікі, навуковая літаратура падказалі шмат цікавага. Вось што ўдалося выявіць. Слова «рэбус» – загадка. Яно прыйшло да нас з лацінскай мовы – res (рэч) – і абазначае ўяўленне імён, слоў і фраз апісаннямі, фігурамі, кампазіцыямі з літар.

У паўсядзённым жыцці кожны з нас сустракаўся з рэбусамі. Часцей за ўсё яны выкарыстоўваюцца ў якасці забавы. У сучасным разуменні рэбус уяўляе сабой загадку, якая складаецца з адлюстраванняў прадметаў.

А цяпер крыху гісторыі. Практыка выкарыстання рэбусаў у якасці загадак ці жартаў зарадзілася ў XV стагоддзі ў Францыі. Першапачаткова рэбусам называлі асобага роду балаганныя выступленні, у якіх высмейваліся парокі і слабасці «сильных мира сего». У XVI стагоддзі забавы гэтыя былі забаронены адміністрацыяй, і рэбусам сталі называць каламбур, пабудаваны на гульні слоў.

Першыя рукапісныя зборнікі рэбусаў адносяцца к канцу XV – пачатку XVI стагоддзяў. У Расіі першыя рэбусы з’явіліся на старонках часопіса «Иллюстрация» ў 1845 годзе. Пазней, у 1881 годзе, пачынае выдавацца спецыяльны «Еженедельный загадочный журнал «Ребус».

Яшчэ адна для мяне навіна. На заходняй ускраіне вёскі была канава Рэбуска. Па пісьмовым крыніцам вёска Рабуса вядома з XIX стагоддзя як пасяленне ў Ровенскаслабодскай воласці Рэчыцкага ўезда Мінскай губерніі. У 1850 годзе – уласнасць казны. У 1879 годзе абазначана ў Рэчыцкім царкоўным прыходзе.

Такім чынам у мяне вынікае дзве версіі па ўзнікненню назвы вёскі: 1. Жыхары гэтай мясцовасці былі кемлівыя, умелі загадваць рэбусы. Быў кантакт з Расіяй. 2. Назва ўзнікла ад назвы канавы Рэбуска.

Вось такое даследванне ў мяне адбылося па назве вёскі Рабуса. А што думаеце вы, шаноўныя чытачы?

Ніна ТРОШКА, в. Жмураўка



--- взято с сайта dneprovec.by ---