Общество > Персоналии

3158

Людзі зямлі Рэчыцкай. Васіль Атаманчук – першы грамадскі бібліятэкар Броннага

 +

Ніколі не чула раней, што ў вёсцы Броннае жыў такі чалавек, які без кнігі не ўяўляў свайго жыцця. «Ён без кнігі не ён!» – так можна пра яго сказаць.

Гэта Васіль Атаманчук, які нарадзіўся ў простай сялянскай сям’і ў в. Броннае. Ён быў кемлівым, дапытлівым хлапчуком. Школа была разлічана на 30 чалавек. Не кожнага туды бралі, асабліва з бедных сямей. Ён стараўся вучыцца і быў адным з лепшых. Працягваў вучобу ў школе г. Рэчыцы. Быў актыўным арганізатарам мастацкай самадзейнасці, граў на балалайцы і гітары. Яго цікавіла ўсё: музыка, кнігі. Для мясцовай моладзі арганізоўваў вечары адпачынку.

Васіль Іосіфавіч любіў чытаць кнігі. Спецыяльна пехатой 7 кіламетраў ішоў да горада, каб у бібліятэцы паменяць кнігі. У вёсцы даваў чытаць моладзі. Разам абмяркоўвалі. Затым арганізаваў драмкружок. Артысты – моладзь вясковая – паказвалі п’есы. Не было занавесу, дык ён тайком браў посцілкі для афармлення сцэны. Пападала яму ад жонкі потым.

Гэта быў першы носьбіт культуры ў вёсцы. Першы бібліятэкар на грамадскіх пачатках.

Да вайны ён працаваў у краме в. Жмураўкі. У пасляваенны час быў брыгадзірам паляводчай брыгады ў калгасе «40 лет Октября». За высокія паказчыкі ўраджая кукурузы яго разам з таварышамі дэлегіравалі на сельскагаспадарчую выставу ВДНГ у Маскву. Там калгаснікаў узнагародзілі каштоўнымі падарункамі і граматамі. Неаднаразова ўзнагароджваўся праўленнем калгаса. І заўсёды з ім была кніга.

З успамінаў дачкі Любові Васільеўны Наканечнай: «Бацька працавіты, актыўны, справядлівы чалавек. Быў вялікім грамадскім арганізатарам. Вельмі дастойна пражыў 75 гадоў».

Мы маральна абавязаны помніць імёны сваіх вяскоўцаў, якія складаюць гонар краю, гонар нашай вясковай культуры. Таму я засяродзіла сваю ўвагу на гэтай асобе. Гэта наш духоўны камертон, планка, да якой ёсць сэнс дацягвацца нашай сучаснай моладзі.

Читайте dneprovec.by «Вконтакте» → vk.com/rnewscity Читайте dneprovec.by в «Одноклассниках» → ok.ru/rcity

Чтобы написать комментарий, войдите, используя социальные сети