Спорт

3882

Пісьменнік Уладзімір Ліпскі на чэмпіянате краіны па плаванні ўстанавіў рэкорд Беларусі

 +

Напрыканцы красавіка ў Палацы па водных відах спорту Брэста прайшоў адкрыты чэмпіянат Беларусі па плаванні. Узровень удзельнікаў вельмі высокі: на чэмпіянаце былі разыграны алімпійскія ліцэнзіі! Гэтыя спаборніцтвы ўключаны ў каляндар міжнароднай федэрацыі плавання (FINA) і з’яўляліся этапам адбору для ўдзелу ў XXXI летніх Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра. У Брэст прыехалі каля 220 плыўцоў з Беларусі, Арменіі, Грузіі,Казахстана, Расіі, Украіны. Сярод іх – наша Аляксандра Герасіменя, чэмпіёнка Еўропы і свету, двухразовы срэбны прызёр Алімпійскіх гульняў, шматразовы чэмпіён Беларусі. Спаборніцтвы былі прысвечаны памяці заслужанага трэнера БССР Аляксандра Каваленкі.

Уладзімір Ліпскі (у цэнтры) з рэкардсменамі свету — плыўцамі клуба Зубр
Уладзімір Ліпскі (у цэнтры) з рэкардсменамі свету — плыўцамі клуба "Зубр"

На другі дзень у межах спаборніцтва прайшоў I чэмпіянат Беларусі па плаванні ў катэгорыі «Мастэрс». Галоўны рэдактар часопісаў «Вясёлка» і «Буся», наш зямляк Уладзімір Ліпскі на ім паказаў сябе не толькі як таленавіты пісьменнік, але і як выдатны плывец. Ён заняў першае месца ва ўзроставай катэгорыі 70–75 гадоў. Атрымаў залаты медаль, дыплом і сертыфікат аб запамінальным рэкордзе. Не кожны маладзён зможа так спрытна, як Уладзімір Сцяпанавіч, праплыць па 50-метровай дарожцы за 1,01 хвіліны! Для гэтага патрэбна пастаянна трымаць сябе ў форме, трэніравацца.

А Уладзімір Ліпскі выдатна плавае, як усе пераканаліся, вольным стылем. Яго шчыра віталі апладысментамі гледачы, а потым, пасля спаборніцтва, выстройваліся ў чаргу за аўтографамі ды кнігамі да слыннага пісьменніка. Рэкорд творцы будзе трымацца цэлы год. А быў жа выпадак, што Уладзімір Ліпскі ў дзяцінстве ледзь не патануў – тым больш значная яго перамога! Бо ён змог перамагчы свой страх перад воднай стыхіяй і стаў паспяхова займацца плаваннем. Хай жа гэта станецца прыкладам для ўсіх дзяцей: як трэба імкнуцца да вяршынь і адкрываць у сабе новыя здольнасці і схаваныя магчымасці!

Читайте dneprovec.by «Вконтакте» → vk.com/rnewscity Читайте dneprovec.by в «Одноклассниках» → ok.ru/rcity

Чтобы написать комментарий, войдите, используя социальные сети