Общество > Сельская жизнь

3354

Вёскі Рэчыцкага района. Жыхары вуліцы зрабілі суботнік

 +

У вёсцы Жмураўка адбыўся суботнік на вуліцы 9 Мая. Жыхары па закліку свайго сэрца сабраліся на Свята працы, каб упарадчыць тэрыторыю гары, куды прыходзяць многія вяскоўцы палюбавацца хараством Дняпра.

Хочацца падзякаваць сем’ям Бабчанок, Гапоненка, Даўжэнка, Трошка, Сіцько, Севярынец, Сашэнка, Жалязняк, Казлоўскіх, якія адгукнуліся і сабраліся, каб навесці парадак.

Напрыканцы пасадзілі кветкі. З’явілася тут цяпер і Дрэва жаданняў. Кожны можа загадаць сваё жаданне і завязаць стужку на яго галінцы.

Гэты дзень прынёс усім нам эмацыянальны зарад бадзёрасці, новыя творчыя задумкі, вясёлы настрой. Толькі разам мы можам стварыць прыгажосць вакол нас!

Ніна ТРОШКА, в. Жмураўка

Читайте dneprovec.by «Вконтакте» → vk.com/rnewscity Читайте dneprovec.by в «Одноклассниках» → ok.ru/rcity