Культура > Образование

1643

У навучальных установах Рэчыцкага раёна. Вучні сярэдняй школы № 10 адзначылі Дзень роднай мовы

 +

21 лютага ў нашай краіне адзначаўся Дзень роднай мовы. А якая мова з’яўляецца для нас роднай? Так, беларуская. Мы жывём у Беларусі. Гэта наша Радзіма. Тут мы вучымся, тут працуем. Тут жывуць нашы самыя блізкія людзі. Кожны чалавек павінен ведаць сваю родную мову.

 

Не абышлі бокам гэта свята і вучні 3 «А» класа сярэдняй школы № 10. Напярэдадні класны кіраўнік падрыхтавала для дзяцей гульню-спаборніцтва «Знаўцы беларускай мовы». У ёй прымалі ўдзел дзве каманды, якія выконвалі розныя заданні. Яны зачытвалі вершы пра родную мову, разгадвалі шыфраванкі, загадкі, крыжаванкі і рэбусы, перакладалі словы з рускай мовы на беларускую, складалі словы з набору літар, шукалі «свае словы сярод чужых», а таксама выконвалі творчыя заданні.

Трэба адзначыць, што заданні гульні-спаборніцтва не заўсёды адпавядалі таму матэрыялу, які вучні ўжо вывучылі на ўроках беларускай мовы і літаратуры. Але камандны дух і эрудыцыя вучняў дапамаглі пераадолець усе цяжкасці і выдатна выканаць усе заданні.

Читайте dneprovec.by «Вконтакте» → vk.com/rnewscity Читайте dneprovec.by в «Одноклассниках» → ok.ru/rcity