Общество > Нам пишут

2436

Пішуць жыхары Рэчыцкага раёна. Успаміны настаўніцы Ліскаўскай сярэдняй школы пра жыцце ў час нямецкай акупацыі

 +

З успамінаў настаўніцы Ліскаўскай сярэдняй школы Астапенкі Лідзіі Рыгораўны:

 

«Калі пачалася вайна, мне было толькі дзевяць гадоў. На пяты дзень пасля таго, як прайшлі нашы салдаты, у вёсцы з’явіліся немцы. Яны былі на конях. Спыніліся каля калодца. Недалёка ў пяску гулялі дзеці. Адзін з немцаў спытаў у іх, куды і калі пайшлі рускія, колькі іх было, на чым яны рухаліся. Дзеці адказалі, што нічога не ведаюць. Немцы ўстанавілі пасты на чыгуначных будках, вакол Лісак. У вёсцы быў прызначаны стараста. Ім стаў жыхар вёскі Крынкі Коцур Фёдар Юр’евіч. Так пачаліся ваенныя будні ў нашай вёсцы. Фашысты бамбілі вёску, стралялі з самалётаў па работаючым у полі. У Ліскі прыходзілі грабіць, паліць, гвалтаваць. Так, у ліпені 1942 года за сувязь з партызанамі амаль поўнасцю была спалена вуліца Партызанская. З вясны 1942-га сталі браць моладзь на работы ў Германію. У няволю трапіла 120 чалавек з Лісак. Двое, Астапенка Надзея Адамаўна і Астапенка Вольга Ігнатаўна, не вярнуліся дадому. Без абодвух ног вярнуўся Астапенка Фёдар Сямёнавіч. За час акупацыі ў Лісках былі растраляны Белая Марына, Лобан Макар Яўхімавіч, Мешка Сяргей Дарафеевіч, Астапенка Мікалай Ігнатавіч, Блізнец Архіп Панкратавіч. 18 снежня 1942 года за сувязь з партызанамі спалілі вёску Крынкі. У Лісках людзі не маглі заснуць усю ноч. Маці палажылі дзяцей спаць апранутымі. Былі падрыхтаваны такія-сякія запасы ежы і цёплых рэчаў».

Унучка Кацярына

Читайте dneprovec.by «Вконтакте» → vk.com/rnewscity Читайте dneprovec.by в «Одноклассниках» → ok.ru/rcity