Рэспубліканская дабрачынная акцыя «Ад усёй душы» ў Рэчыцкім раёне. Радасны настрой ад вучняў Жмураўскай СШ
Источник: Dneprovec.by Фото: прадастаўлены аўтарам
У Беларусі прайшла рэспубліканская дабрачынная акцыя «Ад усёй душы».
На класным сходзе класны кіраўнік 4 «Б» СШ № 12 Святлана Сазанава прапанавала сваім выхаванцам паўдзельнічаць у акцыі. Рабяты згадзіліся і з ахвотай сталі рыхтаваць сувеніры, малюнкі. Вызначылі маршрут. З рабятамі вырашылі паўдзельнічаць і іх маці – былыя вучаніцы Жмураўскай СШ.

Калядны дэсант акцябрат 4 «Б» спяшаецца па адрасам, каб павіншаваць пенсіянераў са святам. На вуліцы свеціць зімовае сонца, уладарыць марозчык.
А ў гэты час звініць званок у дзверы. Адчыняю – да мяне завіталі госці. Гэта было прыемнай нечаканасцю. Гучалі цёплыя віншаванні, навагодняя песня. Я атрымала прыгожыя сувеніры, малюнкі. Маё сэрца перапаўняла радасць.
Хачу сказаць вялікае дзякуй класнаму кіраўніку С. П. Сазанавай, настаўніцы музыкі Т. П. Коцур, былой вучаніцы Веры Лабковай і яе дзецям – Ганне і Івану, Кузьменка Васілісе і Алісе і іх маці Ірыне – маёй вучаніцы, Шэндрык Сафіі, Размысловай Марыі, Дуброўскаму Матвею.
Святлана Сазанава выказала агульную думку сваіх рабят: «Усім людзям патрэбны зносіны і добрыя словы, усмешкі і цяпло. Пагэтаму мы прыходзім і дарым добры настрой».

І гэта вельмі цудоўна! Напрыканцы сустрэчы зрабілі фота на памяць. Радасны настрой надоўга пасяліўся ў маёй душы.
Ніна Трошка, в.Жмураўка