3 верасня – Дзень беларускага пісьменства
Источник: Dneprovec.by Фото: з інтэрнэту, носіць ілюстрацыйны характар
Рэчыцкія раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў сардэчна віншуюць жыхароў раёна з Днём беларускага пісьменства!

Традыцыйна ў першую нядзелю верасня ў Беларусі адзначаецца Дзень беларускага пісьменства. За сваю шматгадовую гісторыю ён стаў па-сапраўднаму нацыянальным святам, значнай падзеяй культурнага жыцця краіны. Дзень беларускага пісьменства – традыцыйнае свята, якое акцэнтуе ўвагу на неабходнасці захавання i развіцця багатай культурнай спадчыны i духоўных здабыткаў нашага народа.
Упэўнены, што, зберагаючы спадчыну, сённяшняе пакаленне беларусаў сваёй плённай стваральнай працай будзе ўмацоўваць суверэнітэт і незалежнасць Радзімы.
Сяргей ДАЎГАЛЁЎ,
старшыня Рэчыцкага раённага выканаўчага камітэта
Рыгор ЯКУШАЎ,
старшыня Рэчыцкага раённага Савета дэпутатаў