1 верасня – Дзень беларускага пісьменства
Источник: Dneprovec.by Фото: из интернета, носит иллюстративный характер
Рэчыцкія раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў сардэчна віншуюць жыхароў раёна з Днём беларускага пісьменства!

Традыцыйна ў першую нядзелю верасня ў Беларусі адзначаецца Дзень беларускага пісьменства. За сваю шматгадовую гісторыю ён стаў па-сапраўднаму нацыянальным святам, значнай падзеяй культурнага жыцця краіны. Дзень беларускага пісьменства – традыцыйнае свята, якое акцэнтуе ўвагу на неабходнасці захавання i развіцця багатай культурнай спадчыны i духоўных здабыткаў нашага народа.
Упэўнены, што, зберагаючы спадчыну, сённяшняе пакаленне беларусаў сваёй плённай стваральнай працай будзе ўмацоўваць суверэнітэт і незалежнасць Радзімы.
Сяргей ДАЎГАЛЁЎ, старшыня Рэчыцкага раённага выканаўчага камітэта
Рыгор ЯКУШАЎ, старшыня Рэчыцкага раённага Савета дэпутатаў
Дарагія сябры!
Сардэчна віншуем вас з Днём беларускай пісьменнасці! Гэта свята нагадвае нам пра вялікую культурную спадчыну нашай краіны, пра талент і творчыя здольнасці беларусаў.
Няхай слова, як і пісьменнасць, з’ядноўвае нас, натхняе на новыя дасягненні і адкрыцці. Памятайце, што кожнае беларускае слова — гэта частка нашай гісторыі і ідэнтычнасці.
Жадаем усім поспехаў у развіцці мовы і літаратуры, натхнення ў творчасці і шчасця ў жыцці!
З павагай, Алег ЦЫЛЬКО, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Рэчыцкай выбарчай акрузе, Жана ЧАРНЯЎСКАЯ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Хойніцкай выбарчай акрузе, Ксенія ПАНЦЮХОВА, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь